Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
29 ноября 2018 г.Архив...
Віншуем з узнагародай!

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №462 ад 26 лістапада 2018 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі, нафтахімічнай прамысловасці, транспартнай і падатковай сістэм, значныя дасягненні ў сферах энергетыкі, навукі, культуры і мастацтва, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў узнагароджаны прадстаўнікі розных сфер дзейнасці.

Сярод іх медалём «За працоўныя заслугі» узнагароджаны першы прарэктар Акадэміі кіравання, першы намесник старшыні праўлення рэспублiканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства "Веды" Валерый Барадзеня. 

Шчыра віншуем Валерыя Анатольевіча  з узнагародай і жадаем поспехаў у працоўнай дзейнасці!