Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
27 февраля 2019 г.Архив...
“Гучы, родная мова!”

У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс “Гучы, родная мова!” для навучэнцаў сельскіх школ.

А які конкурс ды без журы? Падсумоўвалі пачутае і ўбачанае супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета: загадчык Таццяна Кулеш і метадысты Людміла Волкава і Наталля Каско, дарэчы старшыня аргструктуры РДГА Веды.

У намінацыі “Тэатральная творчасць” ўлічвалася акцёрскае майстэрства, сцэнічнае маўленне і культура, індывідуальная непаўторнасць і зацікаўленасць выканаўцаў.

Раскрыццё сэнсавага зместу твора, глыбіня пранікнення ў вобраз, правільнасць чытання, эмацыянальнасць адзначаліся ў намінацыі Мастацтва слова”.

Пераможцы атрымалі заслужаныя Дыпломы, але і астатнія канкурсанты не засталіся без ўзнагарод: па рашэнні журы яны былі адзначаны Граматамі ўдзельніка.

По материалам газеты "Перамога"