Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
18 октября 2019 г.Архив...
Парламент – аснова нашай будучыні

  

 

Праз месяц, 17 лістапада, адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Гэта адказны момант: ад нашага выбару залежыць, наколькі эфектыўна будзе працаваць парламент, які Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка неаднаразова называў "асновай будучыні".

 

Аб гісторыі развіцця інстытута парламентарызму ў нашай краіне, ключавых напрамках дзейнасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, рабоце яго дзвюх палат, заканатворчасці парламенцкіх груп і пастаянных камісій і аб іншых аспектах гэтай шмаграннай тэмы гаварылі сёння падчас сустрэчы абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама А.І.Юргель з калектывам Шчучынскага раёна электрычных сетак, якая адбылася ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва.

 

Дакладчык – намеснік старшыні абласной арганізацыі РГА "Белая Русь", першы намеснік старшыні праўлення абласной арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае таварыства "Веды" С.У. Вараніца нагадала аўдыторыі, што згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Парламентам з'яўляецца Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. Гэта прадстаўнічы і заканадаўчы орган краіны, складаецца ён з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў) і Савета Рэспублікі (64 чалавекі). Цяпер працуюць Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі шостага склікання. А пасля выбараў мы дэлегуем паўнамоцтвы па вырашэнні важных дзяржаўных і грамадскіх пытанняў новаму складу парламентарыяў. " Ужо сёння мы з вамі будзем ведаць, хто будзе балатавацца кандыдатам па Шчучынскай выбарчай акрузе і па ўсіх 13 акругах, створаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, – нагадала Святлана Уладзіміраўна пра чарговы этап у выбарным календары. – А прэтэндэнтаў стаць кандыдатамі ў дэпутаты вельмі многа, і яны вельмі розныя". Расказала яна і аб тым, што сёлета будзе зроблена для рэалізацыі прынцыпу "роўнае права для ўсіх": у прыватнасці, каб было зручна прыняць удзел у галасаванні людзям з аслабленым зрокам, інвалідам-калясачнікам і іншым грамадзянам з абмежаванымі магчымасцямі.

 

С.У.Вараніца назвала тры асноўныя і раўназначныя напрамкі работы беларускіх парламентарыяў. Гэта прыняцце законаў, работа з жыхарамі акруг, якія дэлегавалі дэпутату права прадстаўляць свае інтарэсы ў высокім органе, і міжнародная дзейнасць. Па яе словах, дзеючыя парламентарыі прынялі звыш 250 нарматыўных прававых актаў, якія маюць вялікае значэнне для краіны і яе жыхароў – у прыватнасці, яны накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, культурнага і адукацыйнага ўзроўню, гуманізацыю заканадаўства, забеспячэнне дабрабыту народа, бяспекі жыцця і г.д. "Амаль трэць свае работы парламентарыі прысвячаюць сустрэчы з выбаршчыкамі на месцах", – адзначыла дакладчык.

 

Таццяна ПАЛУБЯТКА. “Дзянніца”