Главная>Сервисы>Архив новостей
Сервисы
Архив новостей
3 сентября 2017 г.Архив...
Статыстычны агляд да Дня беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях и памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Устаноўлена гэта свята ў мэтах захавання і развіцця лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова.

Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных свят Рэспублікі Беларусь, якое адзначаецца на высокім дзяржаўным узроўні.

Кожны раз для правядзення мерапрыемстваў выбіраецца город, які з’яўляецца гістарычным цэнтрам культуры, навукі, літаратуры, кнігадрукавання.

Упершыню, у 1994 годзе, свята праходзіла ў старажытным горадзе Полацку. Затым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурные цэнтры, як Тураў (1995 и 2004 гады), Навагрудак (1996 год), Нясвіж (1997 год), Орша (1998 год), Пінск (1999 год), Заслаўе (2000 и 2014 гады), Мсціслаў (2001 год), Мір (2002 год), Полацк (2003 год), Камянец (2005 год), Паставы (2006 год), Шклоў (2007 год), Барысаў (2008 год), Смаргонь (2009 год), Хойнікі (2010 год), Ганцавічы (2011 год) Глубокае (2012 год), Быхаў (2013 год), Шчучын (2015 год), Рагачоў (2016 год).

У 2017 годзе сталіцай правядзення Дня беларускага пісьменства ў трэці раз стаў Полацк – горад, у якiм нарадзiўся беларускi асветнік і першадрукар Францыск Скарына. Сёлеташняе мерапрыемства знамянальна яшчэ і тым, што яно пройдзе пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Дата мае сусветнае значэнне і занесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА. 1155-годдзе справіць і сам Полацк.

У рамках свята ўдзельнікі і госці змогуць азнаёміцца з новымі кнігамі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.

Па традыцыі, пройдуць цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя, а таксама шэраг мерапрыемстваў, якія прысвечаны творчасці класікаў беларускага слова.

ЮБІЛЕЙНЫЯ ДАТЫ ВЫДАТНЫХ ДЗЕЯЧОЎ
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

  • 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы (1882 – 1942)
  • 135-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа (1882 – 1956)
  • 105-годдзе з дня нараджэння Максіма Танка (1912 – 1995)
  • 90-годдзе з дня нараджэння Алеся Адамовіча (1927 – 1994)

У 2016 годзе на беларускай мове выйшлі ў свет 1122 кнігі і брашуры, іх тыраж саставіў 3,7 млн. экзэмпляраў.

У прошлым годзе на беларускай мове надрукаваны 143 часопіса і 181 газета, іх гадавы тыраж саставіў пятую частку агульнага тыражу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі.

Выпуск часопісаў і газет на беларускай мове

 

2011

2012

2013

2014

2015

2016

Колькасць часопісаў і іншых перыядычных выданняў

160

151

133

132

135

143

Гадавы тыраж, млн. экзэмпляраў

2,9

2,7

2,4

2,1

1,9

1,6

Колькасць газет (выданняў)

183

187

189

186

185

181

Гадавы тыраж, млн. экзэмпляраў

134,4

127,3

121,3

107,4

101,0

98,6

У 2016 годзе ўстановамі вышэйшай адукацыі выпушчана маладых спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях:

«Беларуская мова і літаратура»

39 чалавек

«Беларуская мова і літаратура. Замежная мова»

13 чалавек

«Беларуская мова і літаратура. Журналістыка»

21 чалавек

«Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура»

64 чалавека

«Беларуская мова і літаратура. Практычная псіхалогія»

23 чалавека

«Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»

52 чалавека

«Беларуская філалогія»

130 чалавек



Источник: Белстат