Архив новостей
“Гучы, родная мова!”
У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс “Гучы, родная мова!” для навучэнцаў сельскіх школ.
А які конкурс ды без журы? Падсумоўвалі пачутае і ўбачанае супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета: загадчык Таццяна Кулеш і метадысты Людміла Волкава і Наталля Каско, дарэчы старшыня аргструктуры РДГА “Веды”.
У намінацыі “Тэатральная творчасць” ўлічвалася акцёрскае майстэрства, сцэнічнае маўленне і культура, індывідуальная непаўторнасць і зацікаўленасць выканаўцаў.
Раскрыццё сэнсавага зместу твора, глыбіня пранікнення ў вобраз, правільнасць чытання, эмацыянальнасць адзначаліся ў намінацыі “Мастацтва слова”.
Пераможцы атрымалі заслужаныя Дыпломы, але і астатнія канкурсанты не засталіся без ўзнагарод: па рашэнні журы яны былі адзначаны Граматамі ўдзельніка.
По материалам газеты "Перамога"